25.07.2011

МАСТАЦКІ БРУД, альбо МАЙСТЭРСТВА З ВУЛІЦЫ

МАСТАЦКІ БРУД, альбо МАЙСТЭРСТВА З ВУЛІЦЫ

З кожным днём шырыцца фронт работ па добраўпарадкаванні нашага горада да рэспубліканскага свята хлебаробаў "Дажынкі". І тэмпы ў гэтым кірунку будуць толькі нарастаць. Упэўнены, што ўсё запланаванае будзе выканана ў вызначаныя тэрміны. І застанецца для нас, гараджан. І мы павінны ўсё тое захаваць як мага надалей, для наступных пакаленняў. Пакуль ў мяне супярэчлівыя думкі адносна гэтага.

Праходжуся часта па вуліцах горада і бачу як чарговы "усплёск" графіцістаў з'яўляецца на сценах і фасадах нашых дамоў, прычым толькі што пафарбаваных. Каб тыя надпісы-малюнкі мелі прыстойны сэнс ці прывабны выгляд – гэта адно, але калі там звычайны бруд, непрыстойнасць, якія зневажаюць кожнага нармальнага чалавека, нацыю, альбо дзеючую ўладу – гэта ўжо, прабачце, не толькі бруд, але перш за ўсё адказнасць па дзеючаму грамадзянскаму кодэксу.
HIP_HOP
Зразумець самабытных "мастакоў", ці, як іх яшчэ клічуць, "бамбераў" можна было б тады, каб на тых малюнках была прыстойнасць, па-першае, і калі б чарговым іх "палатном" станавіліся сцены, кшталту гаражнага кааператыву №16, што уздоўж вуліцы Міру, дзе гадоў колькі таму з’явіліся яркія малюнкі вялікіх вогнедыдыхаючых драконаў, няхай для многіх незразумелыя, нагадваючыя тайнапісь літар "аўтарскія задумы". Галоўнае, каб не было брыдкаслоўя. Няхай сабе б практыкаваліся з афіцыйнага дазволу, прычым ў цяжкадаступных месцах на якіх-небудзь шэрых сценах, але ж ні ў якім разе не ўслед на толькі што пафарбаваных.

У нас пакуль не чуваць, каб хаця б аднаго графічыка камунальныя ці праваахоўныя службы спаймалі і ён прыцягнуты да адказнасці? І колькі абыдзецца гораду рамонт тых мастацкіх вольнасцяў "асабліва адораных" падлеткаў на нашых дамах? Чаму службы правапарадку недапрацоўваюць? Ды й камунальшчыкі ці звярталіся з афіцыйнай заявай да іх, калі прыбіральшчыкі, выходзячы на ўборку замацаваных тэрыторый першымі выяўляюць свежыя факты размаляваных фасадаў дамоў, сцен, аўтобусных прыпынкаў і агароджаў. Калі так, то чаму такія факты не агучваюца для грамадскасці? Вось у такія персанальныя выставы ператвараюцца нашы жылыя дамы і збудаванні (на здымках).

Тут афарбоўкай аднаго фрагмента не абыдзешся. Хімічныя саставы фарбаў з балончыкаў і маркераў хутка пранікаюць у бетон, ўпітваюцца, і змыць "калякі-малякі" немагчыма нават спецсродкамі. Выйсце адно: ўсю сцяну перафарбоўваць. За чый кошт? Безумоўна, за бюджэтныя грошы, за нашы з вамі, чытачы. А каб за нанесеную гораду шкоду трымалі адказнасць праваахоўнікі, а затым штраф і бацькі таго "мастака" заплацілі ў памеры пяцідзесяці, альбо ста базавых велічынь – іншая справа. І гэта было б справядліва. Без спагады і змякчаючых віну акалічнасцяў. Тады б можа і парадак быў. Ведаеце, якое было пакаранне за такую шкоду ў мінулыя часы? Так, можна было і рук пазбавіцца. Гэта ж вандалізм сапраўдны!

Дакуль мы будзем любавацца падобным "мастацтвам"? Мне не- абыякава, як выглядаюць мой горад, мая вуліца, мой дом. Тут я атрымаў рабочую пуцёўку ў жыццё, тут прайшла маладосць, нарадзіліся, выраслі і пайшлі ў вялікае жыццё мае дзеці. Хачу, каб мой горад быў прыгожым, лашчыў вока не толькі нас, яго гараджан, але і гасцей, і турыстаў. Па вуліцах якога можна было б прайсціся з гонарам.

Няўжо "вулічныя мастакі" толькі ў нас? Для большай перакананасці "схадзіў" у сеціва і вычытаў, што графіці, стрыт-арт, насценны жывапіс - усё гэта з’явілася на вуліцах Францыі яшчэ напачатку 70-х. У Польшчы, Чэхіі яны таксама расквечваюць гарады. А вось у Берліне ёсць спецыяльны графіці-салон, куды звяртаюцца і патэцыяльныя заказчыкі, і мастакі з узорамі сваёй творчасці. Упрыгожваюць графіцісты і суровы скандынаўскі пейзаж Фінляндыі і Швецыі.

Бачыў на уласныя вочы як у Гомелі такой творчасці ўжо знайшлі прымяненне рэкламшчыкі. Ідзеш, альбо едзеш уздоўж якой-небудзь бетоннай агароджы і замест рознакаляровай мазні бачыш кідкія надпісы-аб’явы, дзе сантэхніку можна танней набыць, дзе мэблю, альбо цырульня новая адкрылася.

У Слуцку, тры гады таму, падчас падвядзення вынікаў 1-га творчага конкурсу літаратараў сталічнай вобласці, таксама бачыў ярка размаляваныя сцены танцпляцоўкі ў гарадскім парку. Мясцовыя ідыёлагі расказвалі, што гэта творчасць аднаго маладога графіціста. Ён не адразу знайшоў падтрымку. Праціўнікаў новай культуры было значна больш. Але хлопец даказаў не толькі гарадскім уладам, але і атрымаў падтрымку жыхароў. Ён пераламаў стэрэатыпную думку пра тое, што графіці – гэта не абавязкова хуліганскія надпісы, а папулярная субкультура. Ён прыносіць кіраўнікам гарпарку, школ свае эскізы малюнкаў, узгадняе і малюе для сваёй душы і вока жыхароў. У адной з гарадскіх школ дазволілі у стылі графіці расфарбаваць спартыўную залу і сцены аднаго з паверхаў. Пасля з’яўлення сучасных нефармальных малюнкаў моладзь стрымліваецца пісаць брыдкія словы, як было раней.

Можа, і нам пры навучальных установах, ствараць гурткі, аб’яднанні кшталту "Мастацтва графіці", дзе моладзь магла б з карысцю праводзіла б час, давала мвыйсце сваім эмоцыям, шліфавала экстрэмальнае майстэрства? Мажліва з іх атрымаліся б сацыяльна значныя графіці, прапагандуючыя, напрыклад, здаровы лад жыцця. І былі б куды карысней банальных рэкламныў шчытоў. Глядзі і заказчыкі з’явіліся б як з ліку медыцынскіх устаноў, камунальшчыкаў, так і ДАІ, інш.

Асаблівыя хваляванні мае ў сувязі з правядзеннем галоўнага свята працаўнікой сельскай гаспадаркі". Колькі людской працы і грашовых сродкаў будзе патрачана на добраўпарадкаванне горада! Дзеля нас, шаноўныя маладзечанцы! І, крый Божа, калі праз колькі дзён пасля апошняга штрыха будаўніка з’явіцца новы "твор мастацтва" на сценах. Гэта цяжка будзе зразумець, а тым больш патлумачыць.

Аркадзь ЖУРАЎЛЁЎ, член Саюза пісьменнікаў Беларусі..

P.S. Пасля гэтай публікацыі ў "Маладзечанскай газеце" у скарочаным варыянце, многія мае знаёмыя, з кім дзяліўся думкамі пра гэту праблему, былі здзіўлены, што многія мае думкі былі "апушчаны", таму вымушаны апублікаваць матэрыял цалкам з прапановамі як для міліцыі, так і да камунальшчыкаў, бо тыя прапановы чамусьці аказаліся ў іншых аўтараў. Дзякуй спадару А. Баганскаму за разуменне і падтрымку ўзнятай мною злабадзённай тэмы.

http:zhuravlev@tut.by

15.07.2011

Ветераны не только лечатся.

Ветераны не только лечатся.

Когда впервые случайно заглянул на площадку республиканского госпиталя ветеранов войны в Боровлянах, приятно удивился. Это поначалу думал также как и все: пожилые люди только на западе умеют хорошо отдыхать, но зрелище развеяло моё представление. Это надо видеть с каким упоением они ждали очередного танца, чтобы пригласить понравившегося(-юся) партнёра(-шу). Серьёзно всё это у них. Может кто-то подойти и сказать: "ты её не бери танцевать, я уже договорился". Я это слышал своими ушами. Улыбался. Делал снимки и радовался за стариков: молодцы! Съехались, нашли себе друзей и отдыхают. Может кто последний раз в этой жизни... А музыкант всё играл...
Ветераны не только лечатся