15.01.2009

Рэкецiры_3

Andey K.(Как тратить деньги! Блог праздного недобогача...) http://wasting-money.blogspot.com Проводит МАРАФОН "От $1 до $100 в день за 5 месяцев" .
Рекомендую посетить, ознакомиться, проснуться, поддержать и болеть на протяжении всей дистанции. Поздравить с победой на финише.

Аркадзь ЖУРАЎЛЁЎ
РЭКЕЦІРЫ
Апавяданне
Частка 3

Андрэй пачуў рэзкі скрэгат тармазоў легкавіка. Глянуў на дарогу.З чорнага аўтамабіля, марку ён не заўважыў, вылезлі трое і скіраваліся да яго дому. Андрэй нічога не сказаўшы ўнуку, працягваў складваць дровы. Незнаёмцы колькі часу пастаялі каля бетоннага плоту, хаця адразу заўважылі Андрэя. Аб чымсьці раіліся, махалі рукамі, глядзелі на вялікага сабаку, што бегаў на прывязаным на тоўстай драціне ланцугу. Раптам адзін з іх закурыў, відаць галоўны, пасмялеў, звярнуўся да Андрэя:

-- Эй,гаспадар, падыдзі сюды!

-- А што яны хочаць?, - перапыніў дзеда малы.

-- Можа бензін скончыўся? Ці, як звычайна, дарогу зблудзілі,- адказаў дзед, зняў з галавы кепку, каб паправіць валасы, а свавольны ветрык, што гуляў у садзе, варушыў лёгкі белы пух на яго галаве, выцер потны лоб і толькі тады пакрочыў да агароджы.

-- Нервы, відаць, у цябе моцныя? Ці крутым зрабіўся? Калі даміну такую адбудаваў можа і размаўляць не захочаш з намі, га?

-- А вас слухаю! - не надаючы асаблівай увагі тону размовы.

-- Добра, калі шчэ слухаеш, - працадзіў, пускаючы цыгарэтны дым у бок Андрэя, даволі малады дзяціна, годоў недзе пад дваццаць, дваццаць два, не больш, з татуіроўкай-крыжыкам на безымяным пальцы левай рукі і літарамі на кожным пальцы абедзвюх рук. Паверх чорнай майкі на шыі вісеў тоўсты залаты ланцуг з масіўным крыжам, такім, які быў і ў кожнага яго сябрука..

-- Ты вось што нам скажы, кулак сучасны, ці бачыў ты днямі старую, Уладзю з суседняй вёскі, з Загор’я?
Андрэй ад неспадзяванага пытання маўчаў, быццам ўзгадваў якія эпізоды. Паволі цягнуліся хвіліны. Незнаёмцы пачалі нецярпліва пераступаць з нагі на нагу, як тыя наравістыя коні, пераглядваліся, цвыркалі сліною, размінаючы на зубах жуйкі.

-- Што маўчыш?

Андрэй ведаў тую жанчыну, як ведаў і тое, што падчас блакады ў гэтых мясцінах яна разам з яго бацькамі, а таксама іншымі малалеткамі з раёна была прымусова вывезена ў Германію, дзе на ёй, як і тысячах іншых славянах, фрыцы доследы праводзілі. Цяпер жа, праз больш як паўвека, нямецкі бок выплаціў ім пэўную суму грошай. У вёсцы ўсе ведалі, што і цётка Ўладзя атрымала тыя грошы. І днямі яна ішла праз вёску. На свае вочы бачыў яе цяжкую, згорбленую паходку ў прыпаленай і з парыжэлым крысом, жакетцы і вялікіх, не па назе, растаптаных гумовых ботах. Вось толькі як распарадзілася тымі неспадзяванымі грашыма, што зваліліся на яе бедную галаву, бо нікога з родных у яе няма, а тая стрыечная пляменніца таксама несусветная прапойца. Толькі заводзіць сумніўных сяброў і галівудзяць штодзень. Дзяўчынку з бамжом прыстаралася. Згарыць маладой ў блудзе…

"Вось чаму вы старой зацікавіліся!, разважаў Андрэй. - Грошыкаў чужых, крывавых, захацелася, гадаўё смаркатае. А каб вось так, як тых ваенных падлеткаў, закінуў у Нямеччыну і прымусіў працаваць да знямогі за скібачку хлеба з пахлёбкаю, ці адважыўся б на такое сёння той дзяцюк?"

Працяг будзе