24.03.2014

МАЛАДЗЕЧАНСКІЯ СЦЕЖКІ ПАЭТА ВАЛЯНЦІНА ТАЎЛАЯ

МАЛАДЗЕЧАНСКІЯ СЦЕЖКІ ПАЭТА ВАЛЯНЦІНА ТАЎЛАЯ

Хутка (26 красавіка 2014 года) мы з вамі, паважаныя маладзечанцы, і нашыя госці будзем адзначаць чарговую гадавіну з моманту залічэння мястэчка Маладзечна, якое было адным з 71 пасяленняў і ўваходзіла ў склад сельскай гміны Маладзечна Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства ў лік гарадоў. Нават гісторыкі і архівісты не могуць зараз сказаць, хто назваў і мой горад вечна маладым імем у далёкім снежні 1388 года. Скажу адно, што за сваю ўжо больш як 625-гадовую гісторыю Маладзечна зведаў шмат пакут, калі пераходзіў з рук у рукі, не аднойчы гарэў, не аднойчы разбураўся. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў горадзе амаль не засталося цэлых будынкаў, пагэтаму гістарычныя будынкі ў горадзе можна пералічыць на пальцах.

Сярод іх - будынак былога староства ля аўтастанцыі, у якім зараз знаходзіцца раённая падатковая інспекцыя, дзе воляю лёсу і мне давялося працаваць. Адразу скажу, што цяжкі тут дух для сумленнай працы. І вось чаму.

На працягу шасці тыдняў яны знаходзіліся пад следствам у следчым ізалятары, тут, у гэтым жа будынку староства

ЧамуУ? Таму, што тут некалі чакаў прысуду блізкі па духу мне Творца, паэт Валянцін Таўлай. Скажыце: якой уладзе даспадобы праўда-матка? Аніякай! Вось і за свой першы верш "У нашым краі" (1928), а пасля за ўдзел у студэнтскай забастоўцы ў 1929 годзе арыштаваны польскімі ўладамі...

1925 годзе ў складзе Рэчы Паспалітай Польшчы быў створаны Маладзечанскі павет (аналаг сучаснага раёна) з цэнтрам у мястэчку Маладечна. У 1927 годзе на землях фальварка Бухаўшчына, на вуліцы Старосцінскай, з'явіўся будынак адміністратыўнага цэнтра кіравання паветам - Маладзечанскае староства (зараз яго назвалі райвыканкамам). Да нашых дзё яно дажыло амаль у перадным выглядзе. Невялікія касметычныя рамонты ўнутры будынка рабіліся ў савецкі час. Зараз і дах, дзякуючы добрасумленным падаткаплацельшчыкам, сучасны, і еўрарамонт кожнага кабінета.

У 1934 годзе пры спробе перайсці мяжу з СССР былі затрыманы паэт Валянцін Таўлай і журналіст Якуб Міско. На працягу шасці тыдняў яны знаходзіліся пад следствам у следчым ізалятары, тут, у гэтым жа будынку староства. (Уявіце, што можа адчуваць нармальны чалавек і грамадзянік, працуючы у такім месцы?! Вось і я пра тое ж)... Пасля здзекаў, і катаванняў абодва - Таўлай і Міско - былі пераведзены ў Лукішкі. Затым і трэці раз пабываў у турме, няхай сабе і кароткі тэрмін два месяцы 1943 г.

Валянцін Таўлай яшчэ бліцкі па духу і тым, што вучыўся ў БДУ (мой журфак пачынаўся менавіта з літфака!)

Доўгія дзесяцігоддзі спатрэбіліся чыноўнікам ад гісторыі, каб усяго маленькаму завулку Прывакзальны даць назву вуліцы імя Валянціна Таўлая - беларускага савецкага паэта, удзельніка рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, а на будынку, дзе праводзіліся допыты з'явілася мемарыяльная дошка.

Дарэчы, не лішнім будзе нагадаць, што дзве юбілейныя даты 100 год з дня народзінаў Валянціна Таўлая і 80 год, як пераходзіў мяжу. Шкада, што пражыў паэт усяго 33 гады.

Мемарыяльная дошка

Захаваўся і вензель архітэктара гэтага будынку Ён укладзены ў падлогу пры ўваходзе - 19Міхніевіч27 Вільно

Значыць будынку 87 год!

Першая рэканструкцыя будынку была пасля Вялікай Айчыннай вайны. Доўгі час тут была гарадская гасцініца, у якую мне неаднойчы даводзілася засяляць турыстаў з Украіны, краін Балтыі ды з Расіі, падчас працы загадчыкам арганізацыйна-метадычнага аддзела Маладзечанскага экскурсійнага бюро. Пасля колькі год сюды прыходзілі дзеці для заняткаў у шматлікіх гуртках Цэнтра дзіцячай творчасці.

Прапануйце новыя адметныя факты.

Пішыце свае каментарыі на мой літаратурны блог. Зразумейце, калі ласка, вашы словы падтрымкі вельмі важныя для мяне. Хай у вашым жыцці заўжды будзе радасць!

Ваш Аркадзь Жураўлёў

18.02.2014

ТРИУМФ БЕЛАРУСИ НА СОЧИНСКОЙ ОЛИМПИАДЕ.

ТРИУМФ БЕЛАРУСИ НА СОЧИНСКОЙ ОЛИМПИАДЕ.

БЕЛОРУССКА ДАРЬЯ ДОМРАЧЕВА - ПЕРВАЯ В МИРЕ БИАТЛОНИСТКА, КТО ЗА ОДНУ ОЛИМПИАДУ ЗАВОЕВАЛА ТРИ (3) ЗОЛОТЫЕ МЕДАЛИ!

ЭТА ХРУПКАЯ ДЕВУШКА ОКАЗАЛАСЬ НЕ ТОЛЬКО СИЛЬНОЙ, НАСТОЙЧИВОЙ, ВЫНОСЛИВОЙ, НО И МУЖЕСТВЕННОЙ.

ОНА НЕ ТОЛЬКО ВЫДЕРЖАЛА БРЕМЯ СВАЛИВШЕЙСЯ НА НЕЁ СЛАВЫ, НО ВЫДЕРЖАЛА И ВЕЛИЧАЙШИЙ ГРУЗ ОТВЕТСТВЕННОСТИ, КОГДА НА НЕЁ СМОТРЕЛА, ЗА НЕЁ ПЕРЕЖИВАЛА, НА НЕЁ НАДЕЯЛАСЬ ВСЯ БЕЛАРУСЬ.

И ОНА НЕ ПОДВЕЛА!

УМНИЦА И ГЕРОИНЯ! УНИКАЛЬНАЯ ДАША!

ПРИСВОЕНИЕ ДАРЬЕ ДОМРАЧЕВОЙ ЗВАНИЯ ГЕРОЙ БЕЛАРУСИ ЗАСЛУЖЕННО! ВПЕРВЫЕ В ОБЛАСТИ СПОРТА ПРИСВОЕНА ВЫСШАЯ НАГРАДА. ОНА ПРОСЛАВИЛА НАШУ БЕЛАРУСЬ!

ОНА – НАША ДАРЬЯ ДОМРАЧЕВА - ЦАРИЦА ОЛИМПИАДЫ! ЗОЛОТАЯ ДАРЬЯ! СПАСИБО ТЕБЕ ЗА ПОБЕДУ! СПАСИБО ЗА НАШИ СЛЁЗЫ РАДОСТИ И ГОРДОСТИ ЗА ТЕБЯ, ЗА БЕЛАРУСЬ!

ШЕСТЬ (6) МЕДАЛЕЙ У БЕЛОРУСОВ! ЭТО ТРИУМФ! СПАСИБО ВАМ РЕБЯТА – АЛЛА, НАДЕЖДА, АНТОН! ВЫ – НАША ГОРДОСТЬ!

ДО ВСТРЕЧИ!
ВАШ АРКАДИЙ ЖУРАВЛЕВ.

23.12.2013

НАВАГОДНІ ТЭСТ

НАВАГОДНІ ТЭСТ

Гумарэска

Праз лічаныя гадзіны вы, паважаныя чытачы, ўрэшце разам з роднымі і знаёмымі зберацеся за навагоднім столом. І не галоўнае якой формы той стол - у выглядзе літар П ці Г. Пажадана, каб маладыя хлопцы і дзяўчаты сядзелі на агульнай лаўцы.

Вось ўжо і тэлевізар паказвае доўгачаканыя хвіліны да поўначы, і шампанскае падрыхтавана, так што цяпер самы час праверыць у сябе і прысутных пачуццё гумару. Іначай нельга: сустрэча Новага года без жартаў і смеху немагчыма, як зіма без снегу, елка без калючак, Дзед Мароз без падарункаў.

Спецыяльна распрацаваны мною тэст дапаможа вам ў гэтай справе. Падрыхтаваліся? Пачынаем!

Пытанне 1. Існуе павер`е: калі ў навагоднюю ноч напісаць на чыстым аркушы паперы сваё запаветнае жаданне, а ў поўнач праглынуць яго, тое жаданне абавязкова збудзецца. Якое жаданне вы абавязкова запісваеце? Ажаніцца – 1 ачко. Выйсці ўдала замуж – 5 ачкоў. Купіць гумовую лодку – 6 ачкоў. Набыць іншамарку (няхай сабе дзесяцігадовы легкавічок) – 7 ачкоў. Вынесці вядро з мінулагоднім смеццем – 10 ачкоў.

Пытанне 2.У гасцях вы пацягнуліся да талеркі з вінегрэтам і неспадзявана зачапілі вазу з саксонскага фарфору, якая чамусьці адразу звалілася долу і разбілася на дробныя аскепкі, што пырснулі ва ўсе бакі. Як, на ваш погляд, павінен павесці чалавек з пачуццём гумару? Весела закрычаць, хлопаючы ў ладкі: “Посуд б`ецца - чакай шчасця!”–0 ачкоў. У жартаўлівай форме расказаць як пад Новы год патрэбна збаўляцца ад непатрэбных рэчаў і звычак – 4 ачкі. Зрабіць выгляд быццам нічога асаблівага не здарылася і папрасіць дэпэ (гэта значыць дабаўкі) вінегрэта – 10 ачкоў.

Пытанне 3.Які з мультфільмаў, на ваш погляд, мог быць да месца на тэлеэкранах у навагоднюю ноч? “Кот у ботах”- 3 ачкі.”Прыгоды ката Леапольда”- 5, “Хто сказаў “мяў?” – 10 ачкоў.

Адказы. Калі вы набралі ад 1 да 10 ачкоў – гэта добра. Вы жывы і знаходлівы. У вас ёсць пачуццё гумару. Вы набралі ад 11 да 20 ачкоў – вельмі добра. Вы вясёлая і кемлівая асоба, прыцягваеце субяседнікаў, асабліва калі ўсміхаецеся. Ну, а калі ў вашай скарбонцы набралася ад 21 да 30 ачкоў – проста цудоўна: вы абаяльная і харызматычная асоба, а пачуццё гумару не здраджвае вам нават у навагоднюю ноч.

Ну, вось і ўсё. Цяпер можаце даносіць да вызначанай мэты свае бакалы і працягваць сустрэчу Новага года – года Белага Каня. Уявіце грацыёзнасць і рахманасць, іншым разам пагарную і гарэзлівую постаць гэтай добрай жывёліны і памочніцы вясковага чалавека. Самота вам не пагражае. Канечне ж, калі для мужчын стане нормай сумленна выконваць другі і пяты варыянт першага пытання. І не засмучайцеся, калі суседзі весяляцца гучней звычайнага ці госці заседжваюцца. Гэта да згоды і паразумення.

Вось і Дзед Мароз з падарункамі! Вось і мне тое-сёе перапала. З Новым годам, землякі з усіх краін свету – Расіі, Украіны, Казахстана, краін Еўропы і Амерыкі, Аўстраліі!

З новым шчасцем! Новых усмешак і прыгод! І не хвалюйцеся, калі ваша каханая або жонка набярэ іншым часам больш ачкоў, усяроўна пасля бою курантаў і трэцяга навагодняга тоста “За любоў!” усё ў вас (і ў нас таксама!) будзе агульным. Так, так – усё! Нават ў першы дзень Новага 2014 каву ў ложак не толькі мы, мужчыны, будзем падносіць сваім каханым.

Але і яны нам – каву ў ложак...

А пакуль успомнім кожны сваю радзіму, дзе закапана наша пупавіна. Абавязкова ўспомнім, нават калі будзе заможным жыццё ці наадварот цяжка рухацца і размаўляць.

З Новым годам!

Пішыце. Паразмаўляем.

E-mail:zhuravlev@tut.by

http://zhuravlev.at.tut.by

22.08.2013

БЕЛАРУСКАЯ МОВА: ЦІ БЫЦЬ ГАСПАДЫНЯЙ У СВАЁ КРАІНЕ?

БЕЛАРУСКАЯ МОВА: ЦІ БЫЦЬ ГАСПАДЫНЯЙ У СВАЁ КРАІНЕ?

Нарэшце гэта адбылося: у Беларусі адкрыўся Міжнародны з’езд славістаў. Чаму так ўзрушыла мяне гэтая падзея? Таму, што ўпершыню ў нас такі форум, а па-другое, нарэшце, спадзяюся, будзе сярод усіх славянскіх абмеркавана праблема развіцця і пашырэння нашай роднай беларускай мовы.

Я ўжо чуў, што гэта прэстыж і ўсё такое. Не, сябры-братове, нам гэтае не так патрэбна, бо галоўнае - крычаць патрэбна наконт распаўсюджвання, пашырэння беларускай мовы, культуры, літаратуры па свеце. Каб на ёй не толькі ў сферы культуры, мастацтва, літаратуры і журналістыкі, зрэдку ў якіх школах, хутчэй у асобных класах, а паўсюль – ад побыту радавых беларусаў да дзяржаўных органаў краіны і яе кіраўнікоў. Без дзяржаўнай падтрымкі беларускамоўных выданняў перыёдыкі, сучаснай літаратуры не абысціся!

Гэта павінен быць абавязак і ўзор для першых кіраўнікоў, іншым размаўляць хаця б у дні ўрачыстасцяў у гонар галоўных дзяржаўных святаў. Не спыняюся паўтараць, што сёння існуе сур’ёзная праблема з колькасцю рэальных носьбітаў беларускай мовы. Нашай моваю мала хто карыстаецца: ад’ехаў з вёскі - і ўжо на рускай размаўляе ўчарашні вучань сельскай школкі.

Незразумела і з правапісам, і з лексікай беларускай мовы. Павінна ж і ў нас быць "моўная" незвычайнасць як у таварных знаках, уласных беларускамоўных назвах і г.д.

Дык ці стане родная мова для беларусаў роднай? Самай прыгожай, самай мілагучнай, самай дасканалай? Пакуль жа хачу сказаць, што для кожнага носьбіта яго родная мова, мова краіны, дзе ён жыве, найлепшая. Толькі каб зразумець гэта, паважаныя беларусы (хто сябе такім лічыць!) трэба яе ведаць! Пачакаем вынікаў!

Веру і спадзяюся! Чытайце. Пішыце. Буду рады абмеркаваць, паспрачацца, калі неабходна.

E-mail:zhuravlev@tut.by

Ваш Аркадзь Жураўлёў.