130-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы
Няхай прарасце новым зярняткам
Свіснуўшы на развітанне, зялёным гусенем пацягнулася ў накірунку на сталіцу электрычка. Ззаду
засталіся раскалёныя суседнія малыя і большыя гарады са сваімі чэргамі за марозівам ды квасам,
перапоўненым грамадскім транспартам, змучаным гарачынёй народам і, у першую чаргу, дзецьмі. На
сярэдзіне гэтага шляху як не палова народу са Смаргоні, Вілейкі, Маладзечна ды іншых выходзіць.
Вязынка. Крочу ў гэтым натоўпе і я. Іду да калыскі народнага песняра, да Янкі Купалы. Іду тымі
сцежкамі, якімі хадзіў і народны паэт. Раптам праваруч ад сябе чую:
- Мамка, а Янка Купала – самы-самы вялікі паэт Беларусі? – уголас звяртаецца пяці-шасцігаддовы
жэўжык да сваёй матулі.
- Так. Самы вялікі. А ты адкуль ведаеш?
- Чытаў у календары, што ў дзеда на кніжнай паліцы стаіць.
- Малайчына! А што яшчэ ты памятаеш пра Янку Купалу?
- Ён любіў свой народ і родную мову, якой навучыўся ад сваёй маці.
- Правільна. І мы таксама, як і твае дзядуля з бабуляю, павінны шанаваць беларускую мову, сваю
гісторыю.
- Канешне, мамка!
- А яшчэ, памятаеш з таго ж календара:
“Магутнае слова, ты роднае слова!
Са мной ты на яве і сьне,
Душу мне затрэсла пагудкаю новай,
Ты песень наўчыла мяне.”
- Памятаю. Мне бабуля чытала зімою, калі яшчэ ў садок хадзіў.
Гэта выпадкова падслуханая гутарка кранула маю душу і ўзрадавала адначасова. Прыгледзеўся пільней
ўслед адыходзячым жанчыне і хлопчыку яе і ў гэтай сям’і распазнаў гараджан, якія сталі носьбітамі
беларускасці. І гэтая сям’я не настаўніка, альбо бібліятэкара ці якога іншага інтэлегента, а
звычайная рабочая. Прозвішча, на жаль, як не стараўся, не прыпомніў. Ды гэта не галоўнае. Падумаў:
якая паважлівасць да роднага слова, дзе гармонія і сіла, энергетычнае поле нацыі. Гэтага
цудатворнага згустку энергіі вялікага беларускага народа.
Раптам пайшоў доўгачаканы дождж. Ён доіцца з неба і дагаджае траве, дрэвам, усёй зямлі. Ён дагаджае
таму зярнятку, што сёння кінута ў пухкую зямельку і прарасце новым зярняткам на радзіме Янкі
Купалы, змагара за новую квітнеючую Беларусь. Памятайма пра тое, што ўсе шляхі прыводзяць нас не
да Рыма, а да родных вербаў і бяроз, дзе наша крыніца – родная, мілагучная і задушэўная мова, якой
мы служым і будзем служыць як першааснове выхаду ў агульналюдскае, таму, што ад любасці, ад мудрай
пашаны да свайго карэння па-сапраўднаму выходзяць у свет.
Хай жа як мага больш шчодра прарастае новых зярнятак, каб закаласілася нашае поле буйным коласам
нацыянальнай годнасці і беларскасці!
Ваш Аркадзь ЖУРАЎЛЁЎ
Чытайце, але і дасылайце свае лісты на адрас
E-mail:zhuravlev@tut.by
03.06.2012
Еду ў Вішнева.
Еду ў Вішнева.
У год кнігі ды не сустрэцца з землякамі, аднакласнікамі недаравальна выглядала б. Даўно душа прагла гэтай сустрэчы.
На радзіму, дзе ў 1972 годзе скончыў Вішнеўскую школу Смаргонскага раёна (сёлета 40-гадовы юбілей!) ехаў з асаблівымі пачуццямі.
Кранальнай была творчая сустрэча ў роднай майму сэрцу старане, у Вішневе, на Смаргоншчыне. Праўда не ў маёй школе, а ў клубе ладзілася імпрэза, але цеплыня і шчырасць былі не меншымі. Неабыякавая да роднай мовы, культуры настаўніца Нэлі Іпалітаўна, у першую чаргу, і шчырая загадчыца клуба Ала Лявонаўна, і руплівая загадчыца Смаргонскай ЦБС Святлана Мікалаеўна, і мае аднакласніцы Зоя Собаль і Іра Шчучка (прозвішчы дзявоцкія), і школьнікі, і старэйшыя мае землякі выказалі сваімі ўчынкамі прыхільнасць да роднаснага, да каранёў сваіх.
І ўсім ім за гэтую шчырасць дзякуй і нізкі паклон.
Да новых сустрэч. Ваш Аркадзь Жураўлёў.
Мой E-mail:zhuravlev@tut.by

26.05.2012
Сустрэча з дзецьмі ў Смаргонскай бібліятэцы.

Юныя чытачы Смаргонскай дзіцячай бібліятэкі не толькі разглядалі мае кнігі, але і распытвалі пра асобных герояў, цікавіліся гісторыяй стварэння асобных твораў, асабліва гумарыстычных.
Дасціпны юны чытач! Але і своеасаблівы барометр: калі дзіцяці смешна і цікава, тое і кніга адбылася.
І канешне ж падараваў свае кнігі чытачам бібліятэкі ў асобе яе дырэктара Аляксея Бумая.
Ваш Аркадзь Жураўлёў
Пішыце E-mail:zhuravlev@tut.by

19.05.2012
Еду на Смаргошчыну.
Еду на Смаргошчыну.
Сустракаючыся са сваімі землякамі з роднай Смаргоншчыны (і не толькі), душа заўжды мкнецца да адкрытасці, да шчырасці і дабрыні, абуджаць любоў да роднага слова і Бацькаўшчыны.
Напачатку кіруюся ў гарадскі парк, да помніка пачынальніку беларускай літаратуры, аўтару "Дудкі беларускай" Францішку Багушэвічу.
І толькі ўжо тады ... ў госці. Бачыш, як стараюцца арганізатары: аформлена зала - насценгазета, прысвечаная аўтару, выстаўка яго кніг і публікацый, кветкі і, канешне ж, гаворка ідзе пра цябе, твае творы, пра герояў тваіх кніг. Гэта не толькі прыемна, але публічнасць заўсёды мяжуюць з высокай адказнасцю: ці так раблю? можа дзе збочыў, зхлусіў свайму чытачу?
А калі бачыш, што і школьнікі, і сталыя чытачы зацікаўленыя тваімі творамі, учынкамі тваіх герояў, хочацца працаваць, і працаваць далей.
На ІІ-м з'ездзе Саюза пісьменнікаў уздымалася пытанне аднаўленне звыклага ў свой час быро прапаганды СП і нейкую матэрыяльную падтрымку.
Сустрэча ў Смаргонскай цэнтральнай бібліятэцы была па ліку трэцяй. На гэты раз прывёз і падараваў (!) свае кнігі новым аграгарадкам раёна. Зараз усе сельскія бібліятэкі Смаргонскага і Маладзечанскага раёнаў маюць мае кніжкі.
І гэта радуе мяне як творцу, як земляка.
Ваш Аркадзь Жураўлёў
Пішыце на мой адрас Е-mail:zhuravlev@tut.by

|
|
Настин уголок
Личный Блог девочки Насти - ученицы первого класса общеобразовательной школы города Томска. Настя - дочка писателя и сама тоже учится писать сказки и рассказывать обо всем интересном, что окружает её. |
Ваш Аркадзь Жураўлёў
Пішыце на мой адрас Е-mail:zhuravlev@tut.by
Подписаться на:
Сообщения (Atom)