19.05.2012

Еду на Смаргошчыну.

Еду на Смаргошчыну.

Сустракаючыся са сваімі землякамі з роднай Смаргоншчыны (і не толькі), душа заўжды мкнецца да адкрытасці, да шчырасці і дабрыні, абуджаць любоў да роднага слова і Бацькаўшчыны.

Напачатку кіруюся ў гарадскі парк, да помніка пачынальніку беларускай літаратуры, аўтару "Дудкі беларускай" Францішку Багушэвічу.

Франтишек Богушевич

І толькі ўжо тады ... ў госці. Бачыш, як стараюцца арганізатары: аформлена зала - насценгазета, прысвечаная аўтару, выстаўка яго кніг і публікацый, кветкі і, канешне ж, гаворка ідзе пра цябе, твае творы, пра герояў тваіх кніг. Гэта не толькі прыемна, але публічнасць заўсёды мяжуюць з высокай адказнасцю: ці так раблю? можа дзе збочыў, зхлусіў свайму чытачу?

Читатели

А калі бачыш, што і школьнікі, і сталыя чытачы зацікаўленыя тваімі творамі, учынкамі тваіх герояў, хочацца працаваць, і працаваць далей.

Библиотека

На ІІ-м з'ездзе Саюза пісьменнікаў уздымалася пытанне аднаўленне звыклага ў свой час быро прапаганды СП і нейкую матэрыяльную падтрымку.

Сустрэча ў Смаргонскай цэнтральнай бібліятэцы была па ліку трэцяй. На гэты раз прывёз і падараваў (!) свае кнігі новым аграгарадкам раёна. Зараз усе сельскія бібліятэкі Смаргонскага і Маладзечанскага раёнаў маюць мае кніжкі.

Автограф

І гэта радуе мяне як творцу, як земляка.

Настя Настин уголок Личный Блог девочки Насти - ученицы первого класса общеобразовательной школы города Томска.

Настя - дочка писателя и сама тоже учится писать сказки и рассказывать обо всем интересном, что окружает её.


Ваш Аркадзь Жураўлёў

Пішыце на мой адрас Е-mail:zhuravlev@tut.by

11.04.2012

Творчая сустрэча з чытачамі

Творчая сустрэча з чытачамі

Бягучы 2012год распачаў з творчых сустрэч са сваімі чытачамі. У маладзечанскай бібліятэцы сямейнага чытання на сустрэчу прыйшлі як дзеці 8-й школы, так і школы-інтэрната №1.

Дзеці цікавіліся творчасцю, а таксама задавалі багата пытанняў, напрыклад, "ці цяжка пісаць кнігі", што чытаць сёння? ды інш.

Галоўнае, каб у творах аўтар не разгубіў той духоўна пачатак, якім павінна кіравацца наша моладзь - наша будучае. І, канешне ж, родная мова тытульнай нацыі.
Открытие творческой встречи
Выступление Н.А.Артышевич, зам.директора "Вераска" (позади автора, за его спиной - его портфель, который моложе портфеля М.Жванецкого всего-то на ...9 лет
Выступление Н.А.Артышевич, зам.директора
Автор читает свои произведения
А.Т.Журавлев читает свои произведения
Юные читатели в зале внимательно слушают живого писателя
Юные читатели внимательно слушают А.Т.Журавлева
Юморески автора читались легко и воспринимались с улыбкой и здоровым смехом
Юморески воспринимались с улыбкой и смехом
На встречу с писателем пришли юные музыканты с Молодечненской детской музыкальной школы: скрипачи и пианисты...
Юные музыканты Молодечненской детской музыкальной школы

Юные музыканты Молодечненской детской музыкальной школы

Юные музыканты Молодечненской детской музыкальной школы

Юные музыканты Молодечненской детской музыкальной школы
В очереди за автографом к писателю выстоилась очередь юных читателей
Очередь за автографом к А.Т.Журавлеву

Автограф
Поклоннице своего творчества Нелли Алексеевне Рагунович автор подарил книгу "Я жадаю вам дабра..."
Нелля Алексеевна Рагунович и Аркадий Журавлев
Фото на память с читателями библиотеки "Верасок" г.Молодечно
Читатели библиотеки

02.03.2012

У Маладзечне - Масленіца, блін!

У Маладзечне - Масленіца, блін!

Сёння ў маім горадзе - Масленіца, Масленка - адно з любімых свят дзяцей і дарослых. Яно спакушае кожнага разнастайнасцю смачных бліноў, выпечкі і розных прысмакаў, адным з іх з'яўляецца шашлык па-мястачковаму. Гэтае вяснавае свята ў славян заўсёды праходзіла весела і шумна. Бо потым на працягу 7 тыдняў будзе не да весялосці і скокаў - наступіць час Вялікага посту. Лічылася, хто адмовіцца святкаваць Масленіцу, будзе жыць "у горкай бядзе і горка скончыць".
Жарятся блины. На прилавках в палатках кроме блинов и чая были и... вина.
Вось і маладзечанцы ў парку Перамогі, ля Летняга амфітэатра разгарнулі сапраўднае свята - разыгрываюцца жартоўныя пастаноўкі і пацешкі, актыўна пякуцца бліны. Для гараджан у гэты дзень ежа стала ледзь не галоўнай формай існавання. Да кожнага выязнога гандлёвага шапіка-палаткі чарга. Можа і правільна робяць, бо яшчэ нашы продкі казалі, што ў гэты тыдзень трэба есці столькі разоў, колькі сабака хвастом махне.
Очередь за блинами.
Для таго, каб атрымаць асалоду ад бліноў з самымі рознымі начынкамі, іх пякуць у вялікай колькасці. Я, напрыклад, калі напяку дранікаў - бліноў з дваццаць памерам з экран тэлевізара, тое і "ўгавару" са слоікам смятаны. А вам, слабо? Яно, канечне, лепш хадзіць у госці. Але дзе цяпер знойдуцца дурні, каб так абцяжарваць сябе, любімых, клапаціцца пра іншага. Паставіў вады на пліту, закіпела, укінуў гатовы пакецік таннага чаю, паклаў якога печыва з крамы - і заві гасцей.

А Масленіца - старажытнае свята, прыйшло да нас з ХVI ст. і сімвалізуе прыход вясны. Абавязкова ў гэты дзень спальваецца пудзіла зімы.

Вось гэтыя дзяўчаткі ўжо "рыхтуюць капрызную зіму" да абраду спальвання. А як гэтае пудзіла згарыць, адбудзецца апошняе масленічнае гулянне - скачкі праз вогнішча.
Чучело зимы.
Сёння яшчэ і даравальная нядзеля. Каго са знаёмых сустракаў - прасіў прабачэння, а таксама ў родных і блізкіх за ўсе свае грахі, каб ачысціцца.

Па ўсёй краіне праходзяць традыцыйныя абрады, гульні, водзяць карагоды, і вядома ж, румяныя бліны паядаюцца сотнямі і тысячамі, выпіваецца дзесяткі і сотні дэкалітраў гарачага чаю і, магчыма чаго мацнейшага, з'ядаюцца сотні порцый смачнай кашы, як дзе і юшка падаецца да святочнага стала, і лыжныя баталіі.

А ў Маладзечне дзетак каталі на пародзістых конях з Палачанскай конна-спартыўнай школы. Такі пародзісты рысак каштуе не адной іншамаркі. Рахманы, як беларус, да таго ж і Прыгажун.
Дети с радостью катались на спортивных конях
Будзе шмат сюрпрызаў і бясплатных падарункаў.

З вясною, землякі з Амерыкі і Канады, Афрыкі і Азіі, Аўстраліі і краін былога Савецкага Саюза, асабліва Мытнага саюза! Пішыце. Чакаю добразычлівых каментарыяў.

Ваш Аркадзь ЖУРАЎЛЁЎ.

E-mail:zhuravlev@tut.by

Добры дзень!

Добры дзень!
Здравствуйте!
Guten Tag!
Good afternoon!
Bonjour!
Buon giorno!
Dzien dobry!

Марознай была беларуская зіма. Затое ў нашых кватэрах цёпла. А сёння хаця на дварэ і снег, і мароз, і кажух яшчэ рана хаваць, але вясна ўжо чуваць.

Напрыканцы зімы хакей аматарскіх каманд Мінскай і Магілёўскай абласцей на прызы Прэзідэнсцкага спартыўнага клуба давялося паглядзець. У маладзечанскім Лядовым палацы. Мінчане перамаглі з дзіўным лікам – 14:1. Вось такая гульня.

Атакі ля варот магілеўчан заўсёды былі паспяховымі.

Нарэшце з’ездзіў у Мінск да ўнука свайго Ільі. Прыгажэе наш Мінск. Будуюцца ўсё новыя дамы, узводзяцца спартыўныя аб’екты... І ўнук мой расце. У дзіцячым садку такія пытанні задае, што выхавацелькі не тое што ня ведаюць адказаў, а нават губляюцца. Адкуль такія пытанні? А як жа іначай! Мы ж – беларусы, і кемлівасць - з маладых зубоў.

Зноў адбылася невялічкая фотасесія.

Вось мы – у мінскім метро.
Вот мы – в минском метро.
Тут, ля Палаца Рэспублікі, ля памятнага знака "нулявы кіламетр", заліты на ўсю плошчы лядовы каток. Людзям з дзецьмі, хто жыве ў цэнтры, вельмі добра бавіць час.
Мой внук Илья в отличие от деда уже выбирает кратчайший путь к лучшему будущему.
А заўтра ў нас Масленіца. Вось ужо спатолім апетыт блінамі!

Да пабачэння!
До свидания!
Good-bye!
Auf Wiedersehen!
Au revoiR!
Arrivederci!
Do widzenia!

Ваш Аркадзь ЖУРАЎЛЁЎ.

E-mail:zhuravlev@tut.by