23.05.2011

Цветут каштаны и сирень – поэт Цыбульский в фаворе

Цветут каштаны и сирень – поэт Цыбульский в фаворе

Хороший день выдался, когда на втором месяце моего пребывания на больничной постели в Боровлянском Лесном приехал собрат по перу – поэт и земляк Константин Цыбульский, первый из творческих людей. Это говорит о том, что не перевелись еще на этом свете люди слова и дела. Как и на презентацию моих книг в 2006 году наобещали многие, но, опять же, приехал только Цыбульский. Да и флаг ими в руки. ...сательская среда никогда не отличалась доброжелательностью и, правду говорят, что завистников не имеет только бездарь. Я всегда нахожу светлых и умных людей, которые всегда порадуются за мой творческий успех. У хорошего читателя не бывает "слабых" авторов.

Аркадий Журавлев и Константин Цыбульский
Хороши стихи Кастуся, что вошли в сборник "Силуэт в окне", "Молитва и песня" и последний – "Мгновения над бездной".

От души поговорили о литературе, роднай мове, неодинаковых возможностях издавать свои книги за бюджетные средства и о многом другом, жизненном и наболевшем. Он подарил мне свой диск "Я застаюся тут". Прослушал в тот же вечер песни на его стихи. Здорово! Лирически, проникновенно и мелодично исполняют известные ансамбли – "Песняры", "Рэй", "Брацина", "Явар" и такие исполнители, чьи имена на слуху у широкой публики: Я.Науменко, В.Дайнеко, И.Задорожный, а также наш молодечненец А.Важник.

Спасибо тебе, Костя, за подарок и теплые слова поддержки! Они мне очень нужны!

До встречи! Ваш Аркадий Журавлев.

http://zhuravlev.at.tut.by
E-mail:zhuravlev@tut.by

10.05.2011

БАРАЎЛЯНЫ, "ЗВЯЗДА", РАДАЎНІЦА, МАЛАДЗЕЧНА.
...І ЗЯМЛЯ ПРЫНЯЛА НОВАЕ ЗЕРНЕ

БАРАЎЛЯНЫ, "ЗВЯЗДА", РАДАЎНІЦА, МАЛАДЗЕЧНА.
...І ЗЯМЛЯ ПРЫНЯЛА НОВАЕ ЗЕРНЕ


Сёння 35-ы дзень як на бальнічным ложку ў Бараўлянах. Усё ж напрарочыў сабе сур’ёзную хваробу гумарыстычным апавяданнем "Рэцэпт здароўя" (папярэдняя назва была "Асцярожна, доктар!", але па прычыне такога зневажальнага для нашай медыцыны ярлыка змушаны быў змяніць загаловак). Вось цяпер і думай, чалавеча, насамрэч матэрызуюцца думкі, і ці ёсць патрэба лішні раз выказваць тое, што магчыма кепскага адбыцца ў тваім жыцці? А калі ты не можаш без гэтага? Калі ты жывеш на гэтым, няхай сабе і супярэчлівым, але ж і цікавым свеце і ўсё тое, што перажывае твой народ – перажываеш і ты? Пераключыўшыся на сентыментальныя творы, наўрад ці засцеражэшся ад хваробы. Але будзем жыць і працаваць...

За гэты час адбылося столькі важных падзей: напісаў "з нуля" апавяданне "Дом на продаж".Некаторыя ранейшыя творы магчыма перарастуць у аповесці. Наколькі дазваляе здароўе, вяду дзённік жыцця. На выставу СМІ, што адбылася напярэдадні нашага журналістцкага свята, з’ездзіць не ўдалося па прычыне "актыўнай" тэрапіі, а вось кіно "Ваенна-палявы раман" на поўнафарматным экране ў пасялковым клубе паглядзеў. І ці паверыце: для нас дваіх з суседам па палаце Уладзімірам, як не для Брэжнева і Касыгіна, сама загадчыца гэтай культурнай установы паказвала кіно! Дзякуй ёй!

Мінула Радаўніца. Вельмі важны для нас, жывучых, дзень. Завіталі ў родныя Гарані і мае сёстры Валя і Люда. Пакланіліся магілам Мамы і Таты, рана пакінуўшага нас Валодзі, Воўкі, як мы ўвесь час звалі яго. Многае думалася, успаміналася ў гэтую ноч. Памяць пра ўсіх сваіх продкаў – назаўсёды ў маім сэрцы.
я и мае сёстры
Галоўная газета Беларусі "Звязда" нарэшце надрукавала (гл.№82 за 5 мая г.г.) маё інтэрв’ю з непаўналетнім вязнем . Дзякуй табе, галоўны рэдактар Уладзімір Наркевіч! Колькі выданняў чытаў, але каб ў выходных дадзеных такой аўтарытэтнай газеты самым малым шрыфтам сціпла падпісвае "Галоўны рэдактар У.Наркевіч". Раённыя ж рэдактары пры штаце ў 3-4 творчыя "асобы" прызначылі сябе найГалоўнымі і падпісваюць горда і смела кеглям памерам як не назва газеты (часопіса) пішуць свае прозвішча, імя, імя па бацьку. А пра сціпласць ужо і забыліся. А каб павучыцца, дык дзе там!
ЗВЕЗДА
А У.Наркевіч да таго ж заўсёды абавязковы і прыстойны: калі што паабяцае – выканае, няхай сабе праз колькі часу, але стрымае слова. Быў выпадак з маім эсэ "Буян". Многія выданні баяліся друкаваць яго: як гэта ў нас, на вёсцы, няма ўжо канякі. Галоўная цяглавая сіла беларускай вёскі знікла!? Няхай і так, але навошта каб уся краіна даведалася пра такі сорам. А "Звязда" (многія гады маёй газеце на роднай мове творчага росквіту і пашырэння кола чытачоў!) зацікавілася шчыра, ўзяла і надрукавала. Колькі было цёплых тэлефонных званкоў мне!

Тыдні два таму напісаў апавяданне "Дом на продаж". У распрацоўцы - амурна-сентыментальнае. Чытаю "Нёман", зборнік Ф.Дастаеўскага "Раненае сэрца", усю рэспубліканскую перыёдыку. Беларускамоўных часопісаў у бальнічнай бібліятэцы няма, калі куплю ў шапіку, калі проста пагартаю. Маіх твораў пакуль няма.

Выконваю ўсе прызначэнні свайго лечачага ўрача І.К.Р. Веру ў яе магчымасці, спадзяюся сябе, на шчаслівы выпадак. Малюся Усявышняму. І працую.

Пляменнікі падстрыглі, прывезлі ноўтбук, набіраю ўжо напісанае, бо адразу на камп’ютары "вялікія" творы не пішу, люблю адчуваць слова душою.

Чакаю публікацыі аповесці "сКРЫЖаванні" ў новым выданні. Гэта ўсцешвае і надае сіл. Затрымка з маёй кніжкай для дзяцей у холдынгу "ЛіМ". Засмучае. Чакаю "Роднага слова". А вось "МГ" усё нешта інтрыгуе.

І не менш галоўная падзея – у вёсцы мая Нона пасадзіла агароды, адсеяліся. Адна сёлета, без мяне. І сорамна, і прыкра.

Вясковец зерне кінуў у пульхную зямельку. Няхай будзе год шчодрым!

Сумую па Маладзена. Як там горад майго юнацтва? Ці рухаюцца буйнамаштабныя работы да свята хлебаробаў вёскі "Дажынкі-2011"? Як мае сябры і калегі з "Электрамеханічнага"? Ды і Міколу, без маёй "балбатні", адчуваю, ніякавата.

На гэтым развітваюся. Трэба адпачыць.

Усім маім чытачам зычу цудоўнага веснавога настрою і здароўя!

Ваш Аркадзь Жураўлёў.
E-mail: zhuravlev@tut.by

06.04.2011

Ціхае, цёплае слова пра Рыгора Семашкевіча

Ціхае, цёплае слова пра Рыгора Семашкевіча

Толькі што прыйшоў з чарговага (апошняе было з удзелам Генрыха Далідовіча, калі ўспаміналі нашага нястомнага гісторыка-даследчыка беларускай мінуўшчыны Міколу Іванавіча Ермаловіча) паседжання літаратурнага клуба "Жывіца", які працуе пры Маладзечанскай цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча.

Прыемна тое, што зала была запоўнена чытачамі,мастакамі, пісьменнікамі - прыхільнікамі роднага слова, землякамі паэта, пісьменніка і літаратуразнаўца.

Са сталіцы прыехала ўдава нашага земляка Наталля Іванаўна Семашкевіч (Брыль), яго сябра - пісьменнік, літаратуразнаўца Яўген Лецка, а з суседняй вёскі, што побач з Дамашамі - Асанава - малодшая сястра Рыгора Валянціна.

Ціхім, цёплым словам успаміналі свайго Рыгора родныя, сябры, старэйшы мастак Кастусь Харашэвіч, былы настаўнік рускай мовы Лебедзеўскай школы Алег Шчукін. Мне, на жаль, не хапіла часу сказаць колькі слоў пра гэтага шчырага беларуса, але ўсё ж нагадаю. Пры жыцці мне надарылася сустракацца з Р.М.Семашкевічам толькі аднойчы, калі я, як пазаштатны карэспандэнт абласной газеты "Мінская праўда" ехаў з тагачасным рэдактарам раёнкі "Святло камунізму" Я.Меркулем на абласны злёт рабочых і сельскіх карэспандэнтаў. І вось да нас, ў адмыслова выдзелены невялічкі аўтобус ад гаркама партыі падсядае шчупленькі ў асеннім палітончыку, чорным берэціку, адкінутым на патыліцу і ладных, здаецца з зацемненымі шкелачкамі, акулярах малады чалавек. Меркуль тады нас прадставіў ядно аднаму, але Семашкевіч нешта чытаў, глядзеў праз шыбу акна на пейзаж.

Пазней жонка мая (Нона Васілевіч) расказвала, што ён, Семашкевіч, выкладаў на яе курсе філфака беларускую літаратуру (1970-1975). Я дастаў яе студэнцкі альбом і сапраўды сярод мэтраў выкладчыкаў і даследчыкаў філалагічнай навукі - А.Лойка, М.Ларчанка, А.Волк, І.Навуменка, Я.Семяжон, Н.Гілевіч і наш малады зямляк - кандыдат філалагічных навук Р.М.Семашкевіч. Такі склад выкладчыкаў вымушаў яго працаваць актыўна і натхнёна. Са сваіх няпоўных 37 гадоў больш за 20 працаваў у літаратуры. Бачна, што за колькасцю напісанага не гнаўся, але затое працаваў удумліва, рабіў усё са значнай аддачай і па-семашкевічаўску без таго прыстасавальніцкага імпэту часоў савецкага таталітарызму. Акурат тое нежаданне патрапляць кан'юнктурнасці, ісці ў строга вызначаным той сістэмай ідэалагічным рэчышчы істотна ўскладняла Семашкевічава жыццё, выклікала і нападкі на яго з боку партыйных функцыянераў самага высокага рангу аж да пушыстага Машэрава, а таксама прыдзіркі ардынарных афіцыёзных крытыкаў, і нядобразычлівасць самых дагодлівых у дачыненні да ўлады ўніверсітэцкіх выкладчыкаў. Нават вобыск у яго аспірантскім пакоі быў(!?).

Як выкладчык і творца Семашкевіч быў цікавым суразмоўцам, умеў дасціпна расказваць розныя пацешныя гісторыі. І гэты прываблівала студэнтаў. Яны разумелі яго і заўсёды ўважліва слухалі.

Былі ў яго свае прыхільнікі і сярод творцаў - Рыгор Бярозкін, Уладзімір Гніламёдаў, Еўдакія Лось, Дзмітры Кавалёў. Апошняму належаць большасць перакладаў і кароценькая, але зноў жа вельмі добразычлівая прадмова ў Семашкевічавай кнізе "Золата саломы", выдадзенай у Маскве ў 1974 годзе. Кніга невялічкая, у ёй змешчана ўсяго 25 вершаў. Але сам факт яе выхаду ў Маскве маладога паэта таксама азначаў сур'ёзную падтрымку, бо далёка не ўсе ўдастойваліся такога гонару.

Час, які ўсё ставіць на месца, добра высвечвае і сапраўдныя вартасці, і недахопы, ужо цяпер пераканальна паказаў, што рацыю мелі не нізвяргальнікі, а абаронцы Рыгора Семашкевіча. На памяць прыходзяць кнігі гэтага рознабакова таленавітага чалавека "Леснічоўка" (1968), "Субота" (1973), гумарыстычнай аповесці "Бацька ў калаўроце" (1976), "Лічыла дні зязюля" (1987), літаратуразнаўчыя працы "Браніслаў Эпімах-Шыпіла" (1968), "Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе" (1971), кнігу эсэ і артыкулаў "Выпрабаванне любоўю" (1982). Так і засталася няскончанай аповесць "Ясень".

Мне ўзгадалася яго рэцэнзія ў майскім нумары часопіса "Полымя" за 1971 год на калектыўны акадэмічны зборнік даследаванняў "Сучасная беларуская паэзія", дзе аглядальнікамі выступалі Ул.Гніламёдаў, М.Барсток, М.Арочка адпаведна па "Паэзіі", "Паэме", "Сатырычнай паэзіі". Нягледзячы на тое, Семашкевіч смела сцвярджае пра некаторыя суб'ектыўныя сімпатыі аўтараў да некаторых творцаў, пра больш таленавітыз сказана абагулена. Крытыкі, па меркаванню Семашкевіча не ацанілі творчую практыку ў галіне паэмы Р.Барадуліна, А.Вярцінскага, Н.Гілевіча. Вось так смела і адкрыта 26-гадовы аспірант БДУ ўказвае вядучым літаратуразнаўцам. А чаму? Таму, што Семашкевіч меў сваю грамадзянскую пазіцыю.

Упэўнены, што жыві ён сёння наша беларуская літаратура была б намнога багацейшай і выбітнейшай перад іншымі, што займаюць нашыя палеткі.

Пыл з плячэй дарожных абтрасай,
Сядзь каля парога дарагога.
Хай даруе нам бацькоўскі край,
Што парой мы не прыходзім доўга...

у кожны свой радок Семашкевіч укладваў і свой талент і спагадлівую душу. І хай яму там, у лепшым свеце, будзе таксама лёгка і ўтульна.

Аркадзь Жураўлёў (Шагакін)

E-mail:zhuravlev@tut.by

20.03.2011

Слухаю Наталлю Матыліцкую

Слухаю Наталлю Матыліцкую

У каторы раз слухаю дыск Наталлі Матыліцкай "Пчолачка", выкладчыцы Беларускага ўніверсітэта культуры, які падаравала мне падчас фотавыставы яе земляка Віктара Субача ў Маладзечанскім Палацы культуры.

Подпіс, што зрабіла аўтарка на дыску мяне абнадзейвае "Ад Наталлі з такім жа крылатым прозвішчам, як у вас, Матыліцкай, каб даў нам Бог спадарожнага ветру ў жыцці і ў творчасці" Во як!



Фото с сайта Guzei.com

Усе яе песні спадабаліся, з мелодый капэлы Алеся Лася, што аздобіў альбом аўтаркі - "Вальс Смаргонскі" - гэта пра маю радзіму, дзе мае карані і славутыя некалі на ўсю Еўропу "смаргонскія абаранкі".

Слухаю і душа раскрываецца ад гэтых мелодый, чароўнага голасу Наталлі, сапраўднай пчолачкі. Задушэўна.

Балада пра явар і бярозу - песня пра непераможную сілу Кахання, якое мацней за смерць, якое роўна толькі Нябёсам, - як адзначае сама Наталля.

Чароўна! Захапляюча! Пранікнёна!

Зычу Наталлі Матыліцкай новых творчых вышынь, душэўнай квецені і веснавога настрою.

E-mail:zhuravlev@tut.by