Тэлефонны званок
Апавяданне
Працяг.
Частка 2.
Нарэшце выйшла правадніца i папрасіла пасажыраў паказаць свае білеты. Маці моцна абняла дачку, пацалавала, паднесла сумку. Сама адьшла на некалькі крокаў, сашчапіла рукі якраз на жываце, гледзячы, як яе «крывінка» падымаецца па прыступках у вагон. Марыйчына постаць перакасілася пад цяжарам сумкі. Дзяўчына адчувала сябе разгубленай ад незнаёмых заклапочаных твараў, ад нязвькласці сваёй ролі i нязведанасці прызначэння: вось так з бухты-барахты ехаць у амаль што невядомы i вялікі горад.
Раптам ёй стала лягчэй ісці. Малады незнаёмы хлопец падхапіў яе сумку, усміхаючыся i гледзячы ў прывабны i задуменны твар дзяўчыны.
У вагоне высветлілася, што яны разам хадзілі ў адзін i той жа дзіцячы садок. Успаміналі той час i смяяліся. Генадзь -хлопец з вясёлых, увесь час расказваў анекдоты, смешныя гісторыі так i ліліся з яго нястомнага языка. Яна з радасцю, наўмысна, агулам праглытвала пачутае, каб пра ўсё забьщца, што яе чакае наперадзе. За размовай не заўважыла, як праляцеў, нібы тая ластаўка, час.
Калі цягнік зарыпеў на рэйках, у праходзе вагона ўжо тоўпіўся люд. У тамбуры Марыя прагна ўдыхала высокімі грудзямі густое ліпеньскае паветра.
На вакзале туды-сюды сноўдаўся неспакойны люд. Была макаўка лета. Праваслаўныя святкавалі дзень Пятра i Паўла. Выспелі першыя дары садоў i агародаў. Марыя выслабанілася з натоўпу, адышла ў зацішны скверык. На яе радасць, была свабодная лаўка. Стаяла нясцерпная задуха. Генадзь тым часам вырашыў пачаставаць сваю спадарожніцу марожаным. Яна ж уладкавалася на лаўцы i раптам успомніла, зачым прыехала.
Бацькаву маці ў ix сям’і дзівачкаю лічылі. Два ўсяго разы ўбачыла свайго мужыка на людзях з іншай жанчынаю, як пазней стала вядома, з калегай па працы, дык распачала такі вэрхал. Да гарадскога камітэта партыі дайшла. За амаральныя паводзіны, як прагучала на сходзе, яго выключылі з партыі, знялі з пасады. Інтэлігентны, мажны i прыстойны мужчына не вытрымаў над націскам жаночых абраз: запіў. Пасля яго i след прастыў у некалі родным горадзе. Бабуля ж і цяпер лічыць, што яго ўчынак зневажаў яе як загадчыка гарана. 3 таго часу так i гаравала адна амаль тры дзесяткі гадоў. Прыйшлося, а рук няма за што зацяць. Не ўхваляла яна i выбару сына. Па гэтай прычыне была ў няпростых адносінах з нявесткай, Марыйчынай маці, таму зрэдку наведваліся адно да аднаго.
Пакуль Марыйка сумавала, Генадзь прынёс марожанае, са смехам расказваючы, як удалося абмінуць доўгую чаргу, але ж Марыйцы было не да гэтага. Думкі ў галаве аб іншым.
- Мы яшчэ сустрэнемся, прыгажуня! - на развітанне скорагаворкай пратарабаніў Генадзь, запісваючы на пачку цыгарэт адрас дзяўчыны. Таксі імкліва рванулася з месца.
Працяг будзе.
Аркадзь Жураўлёў.
E-mail: zhuravlev@tut.by
02.12.2009
27.11.2009
Тэлефонны званок (1)
Тэлефонны званок
Апавяданне
( У 11 частках)
Частка 1.
Марыя Завацкая ў школе ўсе адзінаццаць гадоў была харашысткай. Аднак нішто не замінала ёй амаль усе выпускныя экзамены здаць на пяцёркі. «Сакрэт» быў просты: дырэктар школы часцяком звярталася за фінансавай дапамогай да маці вучаніцы, якая працавала галоўным бухгалтарам камерцыйнай фірмы. I гэта ўжо, як выказваліся самі вучні, быў канчатковы разлік. Толькі тыя пяцёркі не дапамаглі, не пайшлі на карысць дзяўчыне: Марыя на першым жа экзамене ў інстытут з трэскам правалілася. I як потым хавалі свае вочы настаўнікі, якія нацягвалі тыя самыя ліпавыя пяцёркі, калі беспадстаўна ўхвалялі дзяўчыну на педсаветах. Асабліва няёмка пачувала сябе англічанка, якая на апошнім годзе работы ў школе схіліла галаву перад дырэктарам. I вось — на табе! Дзяўчыне нічога не заставалася, як ісці ў тэхвучылішча.
Раптам Марыю Завацкую, маладую рабочую буйнога прамысловага прадпрыемства, бацькі вырашылі прапісаць да безнадзейна хворай бабулі, якая павінна з дня на дзень адысці на той свет. Марыйцы, як не дзіва, але не хацелася выязджаць са свайго роднага i ціхага, няхай і правінцыйнага, гарадка ў сталіцу. Тым больш бачыць, як пакутуе бабулька, якую дзяўчына ледзьве помніць. Але ўсё ж яна павінна была ехаць, маці пераконвала, што інакш страцяць двухпакаёўку, а жыллё зараз хто як можа, так i хапае. Казала таксама, калі Марыйка выйдзе замуж, дык у яе не будзе аніякага клопату з жыллём. Цягнуць з гэтым нельга.
Падумаўшы i параіўшыся са сваёй блізкай сяброўкаю, таксама зборшчьцай, Марыйка ўявіла сябе гаспадыняй двух шыкоўна абстаўленых пакояў, дзе можна дазволіць сабе вольна ладзіць вечарынкі, пазбавіўшыся апекі бацькоў, i пагадзілася. На перроне маці, быццам малой, яшчэ доўга расказвала дачцэ, што дзе ляжыць, напамінала, каб не забылася паснедаць у дарозе, ды нагадвала пра настойлівасць:
- Глядзі, асцярожнай будзь, дый не ацялягвайся, дачушка! - настаўляла маці. — Прыедзеш, абавязкова пазвані. Але ж напачатку даведайся, што i як трэба рабіць у ЖРЭУ. Ну, ты павінна ўжо ведаць: мы не раз аб гэтым гаварылі.
-Мама, я не маленькая, — незадаволена паціскала плячыма і моршчыла свой высокі лоб Марыйка, аглядваючыся навокал, быццам баялася, што іх могуць падслухаць. Сапраўды, яна ўжо даўно не маленькая. Высокая, у бялюткіх у абліпку джынсах, чорнай з рэчавага няйначай рынку замежнай кофтачцы з ладным выразам i невялічкаю вышытай ружаю яна нагадвала прыгажуню з подыума. Цёмныя, веерам распушчаныя валасы надавалі яе маладзенькаму тварыку загадкавы выгляд.

19.11.2009
Сумую па ўнуку
Сумую па ўнуку.
Цішыня ў кватэры.
Cёння ўжо чацьвёрты вечар як няма ў нашай маладзечанскай кватэры вечнага рухавічка нашага, непаседы і прыгунка – унучка Іллюшы. Такі жэўжык! Каб на свае вочы не бачыў як хутка становіцца сучасным, “продвинутым” дзіцёнкам не паверыў бы. Ці ж ведалі нашы дзеці ў трохгадовым узросце ўключаць тэлевізар? Не, канешне. Калі толькі скруціць ручкі, ды кнопкі сарваць. Сёння дзеткі ўзросту майго ўнучка больш актыўныя. Ён жа як паглядзіць казку тут жа зрываецца быццам вецер і ад радасці, што, нарэшце, атрымаў раздолле пасля мінскага інтэрнатсцкага пакойчыка адразу тры, носіцца на чацьвярэньках, а дзед за ім, альбо наадварот. Хто хутчэй дабяжыць. Усе каленькі я знёс, а яму хоць бы хны.
І, мусіць, разумнейшыя і кемлівыя. Ўсё-ткі ў такім узросце сказаць як бацькам, так і дзядулю: я сам, сам, сам і будуе з кубікаў дамкі, затым бярэ пульт… і ўключае адну за другой казкі ў той відэамагнітафон. І перакруціць дыск, і знойдзе патрэбную казку як з пультам упраўляючыся, так і механічна. Я бывае пераблытаю тыя кнопкі і стаіць той апарат мёртвым тыднямі і месяцамі. А бабуля Нона ніколі дагэтуль не падыходзіла да ДВД-плэйера, цяпер упоравень з унукам можа вызначаць найбольш павучальную казку. Толькі тыя, дзе ёсць дабро, і ніхто не пакрыўджаны другім. Калі ж, напрыклад, лепард у адной з мноства накупленых казак, гоніцца за антылопаю, Іллюша і ножкамі тупае, і крычыць на таго крыўдзіцеля, і па тэлевізары пастукаць сваім кулачком, і ўюнка можа зрабіць. Настолькі эмоцыі перапаўняюць яго юную душу: зло і дабрыню разумее напаўслове. Куды хутчэй за іншага дарослага.
Кніжныя казкі ўнук пакуль слухае некалькі хвілін, а потым цягне дзеда да сваіх, зразумелых толькі яму, спраў. Сёння і я ўжо разумею яго клопат.
Учора тэлефанаваў мне па мацерыным мабільніку і крычаў у трубку: “Дзед Кася ты на абоце?”
-- На рабоце, унучок, на рабоце.
Так хочацца дачакацца таго часу, калі ён будзе з увагаю чытаць дзедавы казкі. Як на рабоце. З увагаю і цікавасцю. Пакуль жа я сумую па табе, унук!
Аркадзь Жураўлёў

04.10.2009
Беларускія жанчыны
Беларускія жанчыны
Я ж казаў, што самыя прыгожыя дзяўчаты жывуць ў Беларусі. Вось і “Першая віцэ-міс”, Міс Інтэркантыненталь Еўропа” і “Міс Кангеніяльнасць” стала мінчанка Маша Есьман. А ўспомніце Любу Яковіну, Кацю Даманькову і г.д. А колькі беларускіх топ-мадэляў! Так што нейкім там амерыканкам о-ой далёка да нашых прыгажунь! Ведай беларусак!
У маёй Беларусі жанчыну параўноўваюць з кветкай ружай. ”Вусны твае як ружы палаюць…” - пішуць паэты. А яшчэ – зорачка ясная, травінка ціхмяная альбо навальніца шумная. Адзін вядомы паэт прасіў “Пакармі мяне, як беркута, з рукі”.
Калі сустракаем мы беларускіх прыгажунь на вуліцах нашых гарадоў, і пасёлкаў, вёсак, і нават па-за імі, гаворым: “Прывітанне, Джульета!” Нібы звяртаемся да блізкага, знаёмага чалавека. І не стрымаўшыся дадаём: якая вы чароўная! Некаторыя з іх апускаюць долу вочы, пунсавеюць. Бо паэтам гэта можна, а вось нам не заўсёды.
Беларускія жанчыны карыстаюцца вялізным попытам не толькі ў нас, беларусаў, а і ў аўстралійскіх бізнесменаў, якія кідаюць сваіх тутэйшых жанок і ўступаюць у шлюб са славянкамі.
Джымі Нельсан, чорнаскуры хлопец з далёкай Афрыкі спявае:
“Я прыехаў з Беларусі,
Прыгажунямі багатай,
Там ёсць Зосі і Алесі –
Беларускія дзяўчаты.
Хто адзін раз іх пабачыць,
Будзе вечна закаханы...”
Спявае з мяккім акцэнтам і незвычайным пачуццём. Нібы папярэджваючы пытанне цікаўных, што ж прымусіла застацца ў нашай халоднай Беларусі. І гэты адказ прымаецца. Сапраўды, хто адзін раз нашых жанчын пабачыць...
Цікавасць у добрым разуменні гэтага паняцця да нашых нявест маюць мужчыны з Амерыкі, Германіі, Ізраіля, Польшчы. Чытаў, што апошнім часам дабавіўся і добра паціснуў лідэраў як наўздзіў Аўганістан. Колькасць заключаных міжнародных шлюбаў расце з году ў год.
І няхай мяняюцца часы, прыйдуць новыя паэты, зменяцца параўнанні, а беларускія жанчыны, як заўсёды застануцца самымі прыгожымі, як ранішнія ружы, а іх усмешкі будуць азараць нас у гэтым зменлівым свеце!
-- Прывітанне, самыя прыгожыя і заўсёды жаданыя, светлыя душою і адданыя!
Ваш Аркадзь Жураўлёў.

| Михалёв Дмитрий на своем БЛОГЕ проводит знакомства с блогами Байнета. |
Подписаться на:
Сообщения (Atom)